Манга
японскія коміксы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́нґа або ма́нга (па-японску: 漫画). У 1814 годзе японскі мастак Хакусаі стварыў кнігу чорна-белых эскізаў, якім даў назву 漫画 (Manga, Мань Ґа) (неабавязковыя малюнкі). У сучасным выглядзе зьявіліся падчас Другое сусьветнае вайны як японскі адказ на Амікон (Амэрыканскія коміксы), друкаваліся ў колеры на добрай паперы й фінансаваліся дзяржаваю. Манга гэтага тыпу неафіцыйна звалася «Такійскай» ды служыла дзеля прапаганды.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Манга (неадназначнасьць).
Пасьля сканчэньня вайны, калі краіна ляжала ў руінах, на зьмену «Такійскай манзе» прыйшла так званая Осакская манга. Яна друкавалася на дрэннай паперы, была чорна-белай і прадавалася амаль задарма. У 1947 Асаму Тэдзука (па-японску: 手塚 治虫) выпускае сваю мангу «Shin Takarajima» (Сін Такарадзіма, Новая Выспа Скарбаў), якая зьдзейсьніла сапраўдную рэвалюцыю, бо Тэдзука стварыў шматлікія стылістычныя складаючыя мангі, якія выкарыстоўваюцца й дагэтуль. У ёй упершыню зьявіліся гукавыя эфэкты, буйныя пляны, графічнае падкрэсьліваньне руху ў кадры — усе тыя прыёмы, безь якіх сучасная манга ня можа нават існаваць. «Новая Выспа Скарбаў» разышлася фантастычным для тагачаснае Японіі накладам 400 000 асобнікаў. За сваё жыцьцё Тэдзука стварыў яшчэ шмат працаў, набыў вучняў і пасьлядоўнікаў, якія разьвілі яго ідэі й зрабілі мангу паўнавартаснай зьявай масавага мастацтва.