From Wikipedia, the free encyclopedia
Полацкі Сафійскі манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзьвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базылянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Полацкі Сафійскі манастыр | |
Полацкі Сафійскі манастыр, 1889—91 гг. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′10.2″ пн. ш. 28°45′28.4″ у. д. |
Полацкі Сафійскі манастыр |
Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Сьвятой Соф'і. У пачатку XX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі манастырскія карпусы.
Уніяцкі Сафійскі манастыр[1] у Полацку існаваў пры царкве Сьвятой Соф’і з XVII ст. У сярэдзіне XVIII ст. побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Гляўбіц збудаваў манумэнтальны манастырскі корпус.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць як уніяцкі. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Берасьцейскай уніі расейскія ўлады адабралі манастырскія будынкі ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Пазьней будынкі манастыра занядбалі і ў пачатку XX ст. (да 1912 году) расейскія ўлады зьнішчылі помнік.
Помнік архітэктуры віленскага барока.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.