From Wikipedia, the free encyclopedia
Макарска рыўера — курортны рэгіён у Сярэдняй Далмацыі, на Адрыятычным узьбярэжжы Харватыі. Макарска рыўера цягнецца 60 кілямэтраў паміж Брэлай і Градацам. Самы вялікі населены пункт — горад Макарска.
Макарска Рыўера ўяўляе сабой вузкую палоску зямлі паміж морам і горным масівам Біёкава. Практычна на ўсім працягу Рыўера складаецца зь невялікіх курортных пасёлкаў, якія амаль нічым не разьдзеленыя паміж сабой і часам перамяжоўваюцца хваёвымі гаямі. Уздоўж усёй Рыўеры праходзіць Адрыятычная шаша. Паромныя пераправы Макарска — Сумарцін і Дрвэнік — Сучурай зьвязваюць Рыўеру з астравамі Брач і Хвар адпаведна.
Макарска Рыўера адзін з самых папулярных курортных напрамкаў Харватыі, перавагамі якога лічыцца мяккі міжземнаморскі клімат, добрыя пляжы, разьвітая турыстычная інфраструктура і магчымасьць спалучаць пляжны адпачынак з горным шпацырам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.