![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Maghreb.png/640px-Maghreb.png&w=640&q=50)
Магрыб
рэгіён Паўночнай Афрыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маґрыб (араб. المغرب ал-Магрыба «захад») — назва, дадзеная сярэднявечнымі арабскімі географамі і гісторыкамі краінам, разьмешчаным на захад ад Эґіпта; захавалася ў арабскай мове і дагэтуль.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Maghreb.png/320px-Maghreb.png)
Да гэтага часу па арабску так называецца Марока.
З захаду на ўсход: Маўрытанія, Заходняя Сахара, Марока, Альжыр, Туніс, Лібія. У сярэднявеччы ў панятак Маґрыба ўключаліся таксама мусульманская Гішпанія (Андалюзія) і іншыя ўладаньні былога Арабскага халіфата ў заходняй частцы Міжземнага мора (Балеарскія астравы, Сардынія, Сыцылія).
Агульную назву Аль-Магрыб гэтыя дзяржавы атрымалі ў пэрыяд заваявальных паходаў арабаў. У перакладзе з арабскага Аль-Магрыб — «краіна, дзе заходзіць сонца» ці «Захад».