род расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Лістоўніца (па-лацінску: Larix) — род лістападных дрэў сямейства хваёвых.
Дрэвы аднадомныя вышынёй да 50 м. Крона конусападобная. Ігліца мяккая, вузкалінейная, у пучках, на зіму ападае. Мужчынскія каласкі шарападобныя, ярка-жоўтыя; жаночыя шышкі яйкападобныя, пурпуровыя ці зеленаватыя, высьпяваюць у год квітненьня. Лістоўніца адрозьніваецца ад іншых хваёвых дрэў тым, што кожную восень поўнасьцю скідвае ігліцу.
Жыве да 500 гадоў. Радзіма Эўропа, Азія, Паўночная Амэрыка.
На Беларусі 13 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраныя: лістоўніца эўрапейская, сыбірская, японская. Вырошчваюць у лясных культурах і як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цьвіце лістоўніца ў траўні, адначасова з распусканьнем пупыршак.
Драўніна моцная, трывалая да гніеньня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.