места ў Ірляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лімэрык (па-ірляндзку: Luimneach, па-ангельску: Limerick) — горад у Ірляндыі, знаходзіцца на межах графстваў Лімэрык (правінцыя Манстэр) і Клэр. Буйны гандлёвы і адміністрацыйны цэнтар, трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Ірляндыі пасьля Дубліну і Корку. Насельніцтва 57 106 жыхароў (2011), з прадмесьцямі 91 456 жыхароў.
Лімэрык | |||||
ірл. Luimneach | |||||
Выгляд на замак караля Джона | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 812 | ||||
Краіна: | Ірляндыя | ||||
Плошча: | 20,79 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 94 192 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4530,64 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 61 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′55.1″ пн. ш. 8°37′25.7″ з. д. | ||||
Лімэрык | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.limerickcity.ie/ |
Першыя паселішчы на месцы сучаснага Лімэрыку ўзьніклі яшчэ 3 тыс. гадоў таму. У V стагодзьдзі ў гэтым раёне было пабудавана некалькі манастырскіх комплексаў. У IX стагодзьдзі сюды прыйшлі вікінгі, і ў 812 годзе заснавалі калёнію, якая пасьля стала горадам Лімэрык. Дзякуючы свайму выгаднаму стратэгічнаму становішчу на рацэ Шанон, пры Нармандзкіх фэадалах горад квітнеў.
Пасьля бітвы на рацэ Бойня, рэшткі войска якабітаў атуліліся ў Лімэрыку, які лічыўся непрыступным. Далейшая аблога ўвайшла ў ірляндзкі фальклёр, як гераічная параза, змацаваная ў 1691 годзе ў Лімэрыцкім пагадненьні.
У другой палове XIX стагодзьдзя горад знаходзіцца ў эканамічным крызісе, але ўжо да пачатку XX стагодзьдзя адрадзіўся, стаўшы адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Ірляндыі. 9 красавіка 1919 году горад быў абвешчаны ваеннай зонай. Прафсаюзы Лімэрыку абвясьцілі страйк супраць ангельскага мілітарызму. У выніку бастуючыя захапілі ўладу і 15—27 красавіка 1919 году горад быў сталіцай рэспублікі Савецкі Лімэрык.
Асноўным прадпрыемствам у горадзе зьяўлялася фабрыка па вытворчасьці кампутараў кампаніі Dell, якая была зачынена ў 2009 годзе. Таксама ў горадзе разьвіты харчовая і швейная прамысловасьць. Асабліва цэняцца знакамітыя лімэрыцкія карункі.
Мясцовая чыгуначная станцыя была адкрытая 28 жніўня 1858 году, замяніўшы больш раньнюю, якая знаходзілася за паўкілямэтру на ўсход, станцыю, адкрытую 9 траўня 1848 году.
У горадзе дзейнічае два саборы: англіканскі Сабор Сьвятой Панны Марыі і каталіцкі Сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля.
Ад назвы гораду паходзяць лімэрыкі — жартоўныя вершы зь пяці радкоў. Гэта адбылося дзякуючы звычаю прыдумляць і сьпяваць на вечарынках жартоўныя песенкі, прыпевам якіх была фраза «Will you come up to Limerick?» («Ці Вы прыедзеце ў Лімэрык?»)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.