![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/South_Africa_Provinces_showing_LP.png/640px-South_Africa_Provinces_showing_LP.png&w=640&q=50)
Лімпопа (правінцыя)
Правінцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лімпопа — адна з правінцыяў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Існуе з 1994 году, калі была вылучаная з Трансваалю пад назвай Паўночны Трансвааль. З 1995 да 2003 гады звалася проста Паўночная правінцыя, затым атрымала цяперашную назву. Правінцыя знаходзіцца на поўначы ПАР, мяжуе з Паўночна-Заходняй правінцыяй, правінцыямі Гаўтэнг і Мпумаланга, а таксама з Батсванай, Зымбабвэ і Мазамбікам. Па тэрыторыі Лімпопы праходзіць аўтамабільная траса N1, адна з самых ажыўленых у Афрыцы, празь яе таксама праходзяць дарогі з глыбіні кантынэнту да важных партоў у Дурбане, Рычардс-Бэй, Мапуту.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Лімпопа (неадназначнасьць).
Лімпопа
| |||||||||||||
| |||||||||||||
Сайт урада правінцыі |
Цэнтар правінцыі — горад Палакванэ (раней зваўся Пітэрсбург). Правінцыя падзеленая на шэсьць муніцыпальных акруг: Бахлабэла, Ватэрбэрг, Вхэмбэ, Мопані, Сэкукхуна і акруга Казярога.