Ліга Эўропы УЭФА 2016—2017 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліга Эўропы УЭФА 2016—2017 гадоў — восьмы розыгрыш трафэю з часу зьмены назвы з Кубка УЭФА. Фінал адбыўся на стадыёне «Фрэндс Арэна» ў Сольне 24 траўня 2017 году. У фінале «Манчэстэр Юнайтэд» перамог «Аякс» зь лікам 2:0, што стала першай перамогай для «Манчэстэру» ў турніры.