ангельская малярка-акварэлістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіза Інгрэм Рэйнэр (па-ангельску: Louise Ingram Rayner; 21 чэрвеня 1832 — 8 кастрычніка 1924) — ангельская мастачка-акварэлістка.
Луіза Інгрэм Рэйнэр | |
Дата нараджэньня | 21 чэрвеня 1832[1] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 8 кастрычніка 1924[1] (92 гады) |
Месца сьмерці |
|
Занятак | мастачка |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | Акварэль |
Луіза нарадзілася ў Матлак Бат (Matlock Bath) у Дэрбішыры[2]. Яе бацькі, Сэм'юэл (Samuel Rayner) і Эн Рэйнэр (Ann Rayner) абодва былі вядомымі мастакамі, Сэм'юэл быў дапушчаны да выставы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у пятнаццацігадовым узросьце. Чатыры сястры Луізы — Эн, Маргарэт, Роза і Францыс — і яе брат Рычард таксама былі мастакамі. Сям'я жыла ў Матлак Баце і Дэрбі да пераезду ў Лёндан у 1842 годзе.
Луіза вучылася маляваць з 15 гадоў пад кіраўніцтвам бацькі і сяброў сям'і, сярод якіх быў Робэрт Дэйвідс. Першая яе выстаўленая ў 1852 годзе ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў праца звалася «The Interior of Haddon Chapel»; яна была намаляваная алеем. З 1860-х, аднак, Луіза малюе акварэльлю; яна выстаўлялася з акварэльнымі працамі ў Таварыстве лэдзі-мастачак (Society of Lady Artists), Каралеўскай акадэміі мастацтваў, Каралеўскім акварэльным таварыстве (Royal Watercolour Society) і Каралеўскім таварыстве брытанскіх мастакоў (Royal Society of British Artists).
Луіза жыла ў Чэстэры ў валійскай марцы, але шмат падарожнічала ўлетку 1870-х і 1880-х, малюючы брытанскія сцэнкі. Яе малюнкі надзвычай дэтальныя, у іх глыбокі пэрспэктыва; на сёньняшні дзень яны папулярныя пры стварэнтні пазлаў. У 1910 годзе Луіза пераехала да сястры ў Танбрыдж Уэйлз, далей — у Сэнт Леанардс-он-Сі, дзе памерла ў 1924 годзе.
Работы Луізы захоўваюцца ў Бортмунце, Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[3] і іншых музэях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.