Лучай (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луча́й, Луча́йскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мядзелкі. Знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 15 км на ўсход ад места Паставаў. Плошча паверхні возера 2,51 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 1,45 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,2 м, сярэдняя складае 1,8 м. Аб’ём вады 4,38 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Лучай (неадназначнасьць).
Возера
Лучай
Лучай на мапе Беларусі ![]() ![]() Лучай |
На паўночна-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Лучай.