![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Lutsk_castle_tower.jpg/640px-Lutsk_castle_tower.jpg&w=640&q=50)
Луцкі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Замак у Луцку, замак Любарта — адзін з самых прадстаўнічых замкаў Вялікага Княства Літоўскага, менавіта таму Вітаўт абраў яго для каранацыйнага зьезду, які мусіў пераўтварыць яго ў караля на чале каралеўства Літоўскага.
- 10—11 стагодзьдзі — насыпаны вал і ўзьведзены драўляны замак.
- 1259 — разрабаваны мангольскім ханам Бурундаем.
- 1352—1366 — Валынскі князь Любарт Гедзімінавіч замяніў большасьць драўляных умацаваньняў мураванымі.
- 1370—1385 — дабудавана Ўязная вежа, распачата будаўніцтва Стыравой вежы.
- Пачатак 15 стагодзьдзя — Вітаўт завяршыў будаўніцтва замка. Комплекс складаўся з трох вежаў: Уязной, Уладычай і Стыравой, які былі злучаны праслам мураванай сьцяны. Унутры замка існаваў таксама мураваны палац.
- 1429 — у замку адбыўся зьезд эўрапейскіх манархаў і меркавалася правесьці каранацыю Вітаўта, чаму перашкодзілі палякі, не прапусьціўшы карону празь межы свайго каралеўства.
- 1930-я — у замку былі праведзены кансэрвацыйныя працы.
- 1970—1977 — замак цалкам рэстаўраваны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Lutsk_castle_tower.jpg/320px-Lutsk_castle_tower.jpg)
Выява Луцкага замка месьціцца на ўкраінскай купюры вартасьцю 200 грыўнаў.