Лускакрылыя
атрад казурак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лускакрылыя, матылькі (Lepidoptera) — атрад вусякаў з поўным ператварэньнем, зьяўляецца адным з самых шматлікіх сярод вусякоў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Матылі (неадназначнасьць).
Quick Facts Клясыфікацыя, Царства ...
Лускакрылыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Лускакрылыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lepidoptera | |
Close
Лускакрылыя распаўсюджаны на ўсіх кантынэнтах акрамя Антарктыды, вялікай разнастайнасьці дасягаюць у тропіках. У Цэнтральнай Эўропе налічваецца больш за 4000 відаў. У сусьветнай фаўне апісана больш за 180 000 відаў.
На сёньняшні дзень вельмі шматлікія віды знаходзяцца на грані зьнікненьня, пераважна з-за зьнішчэньня іх біятопаў. Шматлікія віды вылоўліваюцца для калекцыяў, што таксама наносіць вялікую шкоду колькасьці іх папуляцыяў.