места ў Флеваляндзе (Нідэрлянды) From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́лістад (па-нідэрляндзку: Lelystad) — горад і найбуйнейшы паводле плошчы муніцыпалітэт у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Флевалянд. Насельніцтва 77 495 чалавек (на 31 траўня 2018 году).
Лелістад | |||||
нід. Lelystad | |||||
Раён Батавіястад у Лелістадзе | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1 студзеня 1980 | ||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Флевалянд | ||||
Кіраўнік: | Ina Adema[d] | ||||
Плошча: | 765,45 км² | ||||
Вышыня: | -3 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 77 495 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 101,24 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0320 | ||||
Паштовы індэкс: | 8200–8249 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′0″ пн. ш. 5°29′0″ у. д. | ||||
Лелістад | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.lelystad.nl/ |
Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Карнэліса Лелі — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Аўсьлёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыцьцявіць асушэньне. Сёньня горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.
Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасьня 1967 году й з 1 студзеня 1980 году пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэньня правінцыі Флевалянд 9 студзеня 1986 году Лелістад адміністрацыйна не належаў ні да якой зь нідэрляндзкіх правінцыяў.
Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтар рэгіёну, аднак ягоны рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Альмэрэ, які разьмешчаны бліжэй да Амстэрдаму.
Лелістад знаходзіцца ў польдэры ў правінцыі Флевалянд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з азёрамі Маркермээр і Эйсэльмээр, на поўдні з муніцыпалітэтамі Альмэрэ й Зээволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.
Лелістад зьвязаны з Амстэрдамам як аўтамабільнай дарогай, так і чыгункай. Ля гораду разьмешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорту Схіпголь, а таксама маецца марскі порт Батавіагавэн (Bataviahaven).
Лелістад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.