![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Red_Currant_Kissel.jpg/640px-Red_Currant_Kissel.jpg&w=640&q=50)
Кісель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кісе́ль — салодкая дэсэртная жэлепадобная страва, прыгатаваная са сьвежай ці сушанай садавіны, ягад, фруктова-ягадных сокаў, сыропаў, варэньня, малака з даданьнем бульбянога або кукурузнага крухмалу або збожжавай закваскі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кісель (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Red_Currant_Kissel.jpg/320px-Red_Currant_Kissel.jpg)
Кісель хуткі ў прыгатаваньні. Большасьць кісялёў рыхтуецца з даданьнем цукру. Звычайна фруктова-ягадныя кісялі рыхтуюцца на бульбяным крухмале, а малочныя і міндальныя кісялі — на кукурузным крухмале.