Кіроўца
асоба, якая кіруе матарызаванымі наземнымі транспартнымі сродкамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіроўца — фізычная асоба, якая кіруе транспартным сродкам, за выключэньнем асобы, якая навучаецца кіраваньню мэханічнага транспартнага сродку (здае кваліфікаваны практычны экзамэн на права кіраваньня мэханічным транспартным сродкам). Да кіроўцы прыраўноўваецца асоба, якая навучае кіраваньню мэханічнага транспартнага сродку (якая прыймае кваліфікацыйны практычны экзамэн на права кіраваньня мэханічным транспартным сродкам) і пры гэтым знаходзіцца ў ім, а таксама вершнік, паганяты скаціны.