Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архібіскупы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — зьверхнікі Ўніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі ў 1596—1839 гадах. Пасьля свайго абраньня зацьвярджаліся Папам Рымскім.
Катэдра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысьценскім саборы[1].
Сёньняшняя афіцыйная навука лічыць, што Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты на працягу двох стагодзьдзяў не мелі сэнатарскіх годнасьцей у Рэчы Паспалітай і ўпершыню тытул сэнатара займеў толькі Тэадосі Растоцкі ў 1790 г. Аднак, гэта зьняпраўджваецца зьвесткамі дакумэнтаў. Гэтак, судовы вырак у справе мітрапаліта Календы 1672 г. наўпрост кажа, што мітрапаліт "яко сенаторъ до боку панъского для обърады добра речы посполитой на блиско наступуючы соймъ до Варшавы поспешать муситъ"[2]. Вырак Літоўскага Трыбунала 1677 г. паведамляе, што поўнае зраўнаньне правоў уніяцкіх мітрапалітаў з правамі рымска-каталіцкіх біскупаў адбылося між 1623 і 1632 гг. ("...документовъ, декретовъ и привилеев ... которыми особа его милости ксендза метрополиты зъ особами ихъ милостей ксенжи бискупов костела Римского во всемъ поровнана есть")[3].