расстрэл царскімі войскамі й паліцыяй мітынгу ў Менску 18 (31 па н.с.) кастрычніка 1905 году. From Wikipedia, the free encyclopedia
Курло́ўскі расстрэ́л 1905 г. — расстрэл царскімі войскамі й паліцыяй мітынгу ў Менску 31 кастрычніка [ст. ст. 18] 1905 году. У гэты дзень па горадзе пачалі распаўсюджвацца чуткі пра Маніфэст 17 кастрычніка, які абвясьціў у краіне дэмакратычныя свабоды, даваў заканадаўчыя паўнамоцтвы Дзяржаўнай думе, але захаваў у Расеі манархію. Жыхары выходзілі на вуліцу. Натоўпы людзей ператвараліся ў мітынгі й дэманстрацыі, удзельнікі якіх з чырвонымі сьцягамі й рэвалюцыйнымі песьнямі накіроўваліся да Віленскага вакзалу Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер вакзал Менск-Пасажырскі). А 11-й гадзіне пачаўся мітынг. Па патрабаваньні яго ўдзельнікаў губэрнатар Павал Курлоў вызваліў палітвязьняў. Да 16 гадзінаў на плошчы перад вакзалам сабралася каля 20 тыс. чалавек. На ўзвышэньні, дзе выступалі прамоўцы як сымбаль свабоды стаяла жанчына з чырвоным сьцягам. Каб разагнаць мітынг, жандарскі палкоўнік Вільдэмар-Клопман са згоды Курлова распарадзіўся адкрыць стральбу па яго ўдзельніках. Ахвярамі сталі каля 100 чалавек, каля 300 чалавек былі параненыы. У адказ на гэта злачынства Менская арганізацыя РСДРП зьвярнулася да жыхароў гораду з адозвай, у якой патрабавала: неадкладна адхіліць ад пасады й аддаць пад суд губэрнатара Курлова й інш. асобаў, вінаватых у расстрэле, распусьціць паліцыю, выдаліць з гораду казакоў, забясьпечыць сем’і ахвяраў за кошт дзяржавы, адміністрацыі горада ўзброеным сілам ня ўмешвацца ў сходы грамадзянаў. Менскі кааліцыйны савет у знак пратэсту ўзнавіў усеагульную стачку, якая працягвалася да 6 лістапада [ст. ст. 24 кастрычніка] 1905 году. Абурэньне жорсткай расправай над удзельнікамі мітынгу ў Менску было настолькі вялікае, што ўлады вымушаны былі адклікаць Курлова ў Пецярбург і пачаць афіцыйнае расьследаваньне. Аднак злачынцаў да адказнасьці не прыцягнулі. Курлоў не прызнаў сваёй віны ў падзеях 18 (31 паводле н. с.) кастрычніка 1905 году й пераклаў яе на вайсковае камандаваньне.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.