горад у Альбаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́кес (па-альбанску: Kukës, Kukësi) — горад на паўночным усходзе Альбаніі, у аднайменнай вобласьці Кукес, непадалёк ад граніцы з аўтаномным краем Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам альбанцы, другая па колькасьці насельніцтва этнічная група — гаранцы.
Кукес | |||||
альб. Kukës, Kukësi | |||||
| |||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Вышыня: | 358 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 16 315 чал. (2003) | ||||
нацыянальны склад: | альбанцы | ||||
Тэлефонны код: | +355 (0) 24 | ||||
Паштовы індэкс: | 8501-8503 | ||||
Нумарны знак: | KU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°4′33″ пн. ш. 20°25′23″ у. д. | ||||
Кукес | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kukesi.gov.al/ |
Горад разьмешчаны ў месца зьліцьця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі вадасховішча Фіерза, якое ўтварылася пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі, а новы выбудаваны зноў непадалёк на плято ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і Карытнік. З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес (па-альбанску: Kukësi i Ri).
На ўскраіне гораду цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад гораду, за некалькі кілямэтраў на поўдзень, ёсьць аэрапорт.
15 красавіка 1939 году навакольлі гораду сталі адным з двух месцаў высадкі паветранага дэсанту італьянскіх войскаў — завяршальнай апэрацыі акупацыі італьянцамі ўсіх асноўных населеных пунктаў Альбаніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.