Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштап Мікалай Радзівіл (мянушка «Пярун»; 9 лютага 1547, Вільня — 20 лістапада 1603, вёска Ласосна каля Горадні) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1567—1569) і падчашы вялікі літоўскі (1569—1579), гетман польны літоўскі (1572—1589), падканцлер вялікі літоўскі (1579—1585), ваявода віленскі (з 1584) і адначасна гетман вялікі літоўскі (з 1589).
- Ня варта блытаць з Крыштап Радзівіл.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Крыштап Радзівіл. М. Бачыявэлі, 1781 | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1547 Вільня |
Памёр | 20 лістапада 1603 Ласосна каля Горадні |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Руды» Кацярына з Таміцкіх |
Жонка | Кацярына з Собекаў Кацярына з Астроскіх Кацярына з Тэнчынскіх Альжбета з Астроўскіх |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Януш ад 3-га шлюбу: Крыштап, Альжбета |
Дзейнасьць | дыплямат |
Подпіс |
Закрыць
Меў адну з найбольшых лятыфундыяў у Вялікім Княстве Літоўскім. Асноўныя маёнткі — Валожын, Койданаў, Смалявічы, Станькаў, Уселюб і інш. (сучасная Беларусь); Біржы, Віжуны (сучасная Летува); Орля (сучасная Польшча). Быў старостам барысаўскім, кокенгаўзэнскім і інш. Князь Сьвятой Рымскай Імпэрыі на Біржах і Дубінках.