Крылатая ракета
кіраваная ракета з уласным рухавіком / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крылатая ракета — бесьпілётны лятальны апарат аднакратнага запуску, траекторыя палёту якога вызначаецца аэрадынамічнай пад’ёмнай сілай крыла, цягай рухавіка і сілай цяжару. Пры гэтым існавалі канструкцыі, кіраваныя пілётамі-сьмяротнікамі. Састарэлая назва сканструяванай паводле самалётнай (клясычнай) схемы крылатай ракеты — самалёт-снарад. Нярэдка тэрмін блытаюць з англамоўным тэрмінам cruise missile, аднак апошняя зьяўляецца кіраванай ракетай, у якой вялікая частка палёту да мэты праходзіць з сталай хуткасьцю пад узьдзеяньнем пад’ёмнай сілы крыла і сілы цягі для кампэнсавання супраціву паветра.