намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы From Wikipedia, the free encyclopedia
Бюджэ́т Рэспу́блікі Белару́сь— намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы.
Падкляса ад | бюджэт, юрыдычны дакумэнт |
---|---|
Частка ад | закон |
Дата заснаваньня / стварэньня | 15 студзеня 1992 |
Краіна | Беларусь |
Выканаўчы орган | Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь |
Належыць да юрысдыкцыі | Беларусь |
Прыняты заканадаўцам | Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь |
Асноўны рэгулюючы тэкст | Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь |
Даходы дзяржавы складаюцца з:
Выдаткоўваньне ажыцьцяўляецца на:
Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычаньняў ды продажу ўласнасьці.
Не пазьней як за 10 месяцаў да новага году ўрад ухваляе парадак складаньня бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасьля ўхваленьня складзенага бюджэту ўрадам прэзыдэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парлямэнта не пазьней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленьне бюджэту мае ажыцьцяўляцца не пазьней як 1 сьнежня.
Паводле Бюджэтнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, урад забясьпечвае выкананьне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыцьцяўленьня ды справаздачнасьці аб яго выкананьні. Паўнамоцтвамі ажыцьцяўляць нагляд за выкананьнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў ды Дзяржаўны мытны камітэт[1].
На кастрычнік 2013 году, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных установаў, якія складалі 27,5% працаўнікоў[2].
У бюджэце 2019 году падаткі склалі 77% даходаў[3]. На 9 сьнежня 2020 году налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных установаў Беларусі[4].
27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год даход кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 36,5 млрд рублёў. З гэтай сумы 62% (22,6 млрд рублёў) склалі бюджэты мясцовага самакіраваньня, а рэшту (13,97 млрд рублёў) — рэспубліканскі бюджэт. Пры гэтым падатак на дададзеную вартасьць забясьпечыў 27,4% (звыш 10 млрд руб.) паступленьняў, падаходны падатак — 25,4% (9,28 млрд руб.), а падатак на прыбытак — 15,1% (5,5 млрд руб.). Плацяжы юрыдычных асобаў склалі 94,1% (звыш 34,38 млрд руб.) паступленьняў, у тым ліку ад прыватных прадпрыемстваў — 55,5% (20,28 млрд), зь іх ад малых і сярэдніх — 36,1% (13,18 млрд). Дзяржаўныя прадпрыемствы забясьпечылі 38,6% (14 млрд руб.) паступленьняў. фізычныя асобы, лік якіх сярод падаткаплатнікаў вырас за 2022 год на 1,5 млн чалавек (+40%) да 5,3 млн, самастойна пералічылі 3,1% (звыш 1,1 млрд руб.) ад агульнай сумы даходаў бюджэту. Індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) на агульнаўсталяваным парадку падаткаабкладаньня павялічылі выплаты ў 2,8 разы да 536 млн рублёў. Сярод звыш 337 000 дзейнікаў гаспадараньня электронную выплату падаткаў ажыцьцяўлялі 84,5%, зь іх 88,3% юрыдычных асобаў і 82,6% ІП[5].
Год | Даходы, млрд рублёў (млн $) | Выдаткі, млрд руб. (млн $) | Ухвалены | Апошняя папраўка | Нястача, млрд руб. (млн. $) |
---|---|---|---|---|---|
1992 | 166 (18% СУП) | 191[6] (20,7% СУП) | 15 студзеня 1992 | 22 кастрычніка 1992 | 25 (2,7% ад СУП) |
1993 | 774 (7,9% СУП) | 894[7] (9,1% ад СУП) | 26 студзеня 1993 | 120 (1,2% СУП) | |
1994 | 8 830 (1 898; 49,6% СУП) | 11 311[8] (2 431; 63,5% ад СУП) | 22 сьнежня 1993 | 2 481 (533[9]; 13,9% СУП) | |
1995 | 13 069 (1 134; 10,8% СУП) | 15 740[10] (1 366; 13% СУП) | 17 студзеня 1995 | 2 671 (232[11]; 2,2% СУП) | |
1996 | 36 963 (2 716; 19,2% СУП) | 42 441 (3 119; 22,1% СУП) | 19 красавіка 1996 | 17 лютага 1997 | 5 478[12] (403[13]; 2,9% СУП) |
1997 | 36 601,517 (1 464; 10% СУП) | 44 053,2478 (1 762; 12% СУП) | 21 лютага 1997 | 10 чэрвеня 1998 | 7 451,7308[14] (298[15]; 2% СУП) |
1998 | 98 481 (2 259; 14% СУП) | 115 152 (2 641; 16,4% СУП) | 29 сьнежня 1997 | 30 чэрвеня 1998 | 16 671[16] (382[17]; 2,4% СУП) |
1999 | 414 824 (1 499; 13,7% СУП) | 448 352 (1 620; 14,8% СУП) | 24 лютага 1999 | 29 сьнежня 1999 | 33 528[18] (121[19]; 1,1% СУП[20]) |
2000 | 1 493 (1 867; 16,3% СУП) | 1 611 (2 015; 17,6% СУП) | 31 студзеня 2000 | 22 лістапада 2000 | 118[21] (148[22]; 1,3% СУП) |
2001 | 3 223 (2 270; 18,8% СУП) | 3 471 (2 445; 20,2% СУП) | 11 лістапада 2000 | 17 сьнежня 2001 | 248[23] (175[24]; 1,4% СУП) |
2002 | 3 893 (2 158; 14,9% СУП) | 4 238 (2 349; 16,2% СУП) | 29 сьнежня 2001 | 30 сьнежня 2002 | 345[25] (191[26]; 1,3% СУП) |
2003 | 6 105 (2 942; 16,6% СУП) | 6 599 (3 180; 18% СУП) | 28 сьнежня 2002 | 30 сьнежня 2003 | 494[27] (238[28]; 1,4% СУП) |
2004 | 13 223 (6 111; 26,4% СУП) | 13 913 (6 430; 27,8% СУП) | 29 сьнежня 2003 | 31 сьнежня 2004 | 690[29] (319[30]; 1,4% СУП) |
2005 | 18 256 (8 471; 28,1% СУП) | 19 166 (8 893; 29,5% СУП) | 18 лістапада 2004 | 21 лютага 2006 | 910[31] (422[32]; 1,4% ад СУП) |
2006 | 25 508 (11 885; 32,2% СУП) | 26 638 (12 411; 33,6% СУП) | 31 сьнежня 2005 | 22 сьнежня 2006 | 1 130[33] (526[34]; 1,4% СУП) |
2007 | 30 611 (14 245; 31,5% СУП) | 32 011 (14 896; 32,9% СУП) | 29 сьнежня 2006 | 28 сьнежня 2007 | 1 400[35] (651[36]; 1,4% СУП) |
2008 | 38 152 (17 750; 29,4% СУП) | 40 342 (18 769; 31,1% СУП) | 26 сьнежня 2007 | 11 сьнежня 2008 | 2 190[37] (1 019[38]; 1,7% СУП) |
2009 | 54 899 (19 584; 39,9% СУП) | 57 699 (20 583; 41,9% СУП) | 13 лістапада 2008 | 31 сьнежня 2009 | 2 800[39] (999[40]; 2% СУП) |
2010 | 35 522 (11 865; 21,8% СУП) | 38 222 (12 767; 23,5% СУП) | 29 сьнежня 2009 | 27 сьнежня 2010 | 2 700[41] (902[42]; 1,7% СУП[43]) |
2011 | 33 611 (5 996; 11,3% СУП) | 39 611 (7 066; 13,3% СУП) | 15 кастрычніка 2010 | 29 сьнежня 2011 | 6 000[44] (1 070; 2% СУП) |
2012 | 92 772 (11 084; 17,6% СУП) | 92 772 (11 084; 17,6% СУП) | 30 сьнежня 2011 | 29 сьнежня 2012 | 0[45] (0; 0% СУП) |
2013 | 121 720 (13 568; 18,8% СУП) | 121 720 (13 568[46]; 18,8% СУП)[47] | 26 кастрычніка 2012 | 28 сьнежня 2013 | 0[48] (0; 0% СУП) |
2014 | 128 594 (12 533; 16,5% СУП) | 128 594 (12 533[49]; 16,5% СУП) | 31 сьнежня 2013 | — | 0[50] (0; 0% СУП) |
2015 | 167 212 (10 287; 18,6% СУП) | 152 141 (9 360; 16,9% СУП) | 30 сьнежня 2014[51] | 24 верасьня 2015[52] | +15 071[53]* (+927[54]; +1,7% СУП[55]) |
2016 | 17,763** (8 882; 18,7% СУП) | 16,75 (8 376; 17,6% СУП) | 30 сьнежня 2015[56] | — | +1,012[57]* (+506; +1,1% СУП) |
2017 | 19,771 (10 226; 18,7% СУП) | 17,001 (8 793; 16,1% СУП) | 18 кастрычніка 2016[58] | — | +2,771[59] (+1 433; +2,6% СУП) |
2018 | 24,389 (11 954; 19,9% ад СУП) | 19,728 (9 669; 16,1% ад СУП) | 31 сьнежня 2017[60] | — | +4,661[61] (+2 284; +3,8% СУП) |
2019 | 24,274 (11 621; 18,4% СУП) | 21,146 (10 124; 16% СУП) | 30 сьнежня 2018[62] | — | +3,127[63] (+1 497; +2,4% СУП)[64] |
2020 | 23,678 (9 622[65]; 15,8% СУП)[66] | 25,89 (10 521; 17,3% СУП) | 16 сьнежня 2019[67] | — | 2,212 (899; 1,5% СУП)[68] |
2021 | 27,893 (10 988; 15,7% СУП) | 28,927 (11 395; 16,3% СУП) | 29 сьнежня 2020[69] | — | 1,034 (407; 0,6% СУП)[70] |
2022 | 28,624 (10 833; 14,9% СУП)[71] | 32,625 (12 347; 17% СУП) | 31 сьнежня 2021[72] | — | 4,001 (1 514; 2,1% СУП)[73] |
*+ гэта лішак. **Пасьля дэнамінацыі 2016 году 1:10 000. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.