![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Ka%25C5%25A1talan._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD_%2528K._Rusiecki%252C_1823%2529.jpg/640px-Ka%25C5%25A1talan._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD_%2528K._Rusiecki%252C_1823%2529.jpg&w=640&q=50)
Кашталян
пасада ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кашталян (лац. castellum — «замак») — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Ka%C5%A1talan._%D0%9A%D0%B0%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD_%28K._Rusiecki%2C_1823%29.jpg/320px-Ka%C5%A1talan._%D0%9A%D0%B0%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD_%28K._Rusiecki%2C_1823%29.jpg)
Пасада кашталяна зьявілася ў XIII стагодзьдзі ў Каралеўстве Польскім. Сьпярша загадваў замкам, войскам у ім ды меў пэўныя судовыя функцыі (на Мазоўшчыне спрабавалі зьмяніць назву на «грададзержца», але беспасьпяхова). На пачатку XIV стагодзьдзя страціў практычную ўладу на карысьць новаўведзеных гарадзкіх старостаў. На нейкі час захаваў судзейства, але разглядаў толькі забойствы, калі ня быў знойдзены забойца. У 1454 годзе страціў і гэтае права.
Пасада, аднак, засталася, а ў выніку павелічэньня гарадоў павялічвалася і колькасьць гарадзкіх кашталянаў.
У Вялікім Княстве Літоўскім пасада была ўведзеная ў 1413 годзе ў Вільні і Троках, а з 1506 году — у іншых літоўскіх ваяводзкіх гарадах. У Інфлянтах на працягу 1598—1677 гадоў былі: кашталян вэндэнскі, кашталян дорпацкі, кашталян парнаўскі. У 1677 годзе замест іх застаўся адзін — кашталян інфлянцкі.