From Wikipedia, the free encyclopedia
Катлавіна — замкнутае паніжэньне сушы з параўнальна пакатымі схіламі і плоскім дном. Глыбіні і памеры катлавінаў розныя. Некаторыя катлавіны: Кузьнецкая катлавіна, Мінусінская катлавіна, Тувінская катлавіна.
Таксама катлавінамі называюцца шырокія паніжэньні дна акіянаў. Некаторыя акіянічныя катлавіны: Усходне-Ціхакіянская катлавіна.
Азёрная катлавіна — паніжэньне зямной паверхні, замкнёнае з усіх бакоў або адкрытае ў адным ці ў двух процілеглых кірунках, калі празь яго працякае рака. У азёрных катлавінах вылучаюцца надводная (схілы і берагі) і падводная часткі (азёрныя чашы).
Схілы бываюць высокія і нізкія, пукатыя і ўвагнутыя ў залежнасьці ад паходжаньня катлавіны і геалягічнай будовы прылеглых участкаў вадазбору. На іх будову ўплываюць абразія, апоўзьневыя зьявы, эразійная дзейнасьць паверхневых водаў (утвараюць калдобіны, яры), рэкі, што ўпадаюць і выцякаюць з возера. Часта схілы ўскладняюцца азёрнымі тэрасамі, якія адлюстроўваць этапы разьвіцьця возера ў галацэне.
Найбольш разнастайныя азёрныя катлавіны на тэрыторыі Беларусі ўтвораны ледавіком і яго расталымі водамі ў эпоху валдайскага зьледзяненьня. Пашыраны таксама катлавіны, у якіх азёры ўзьніклі ў выніку намнажэньня ў іх чашах адкладаў і спуску вады пад уплывам эразійнай дзейнасьці рэк, некаторыя пад уплывам мэліярацыйных работ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.