помнік архітэктуры XVIII ст. на Замосьці ў Слоніме From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца за ракой Шчарай у прадмесьці Замосьці, на пляцы Льва Сапегі. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя | |
Касьцёл Сьвятога Андрэя | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′51″ пн. ш. 25°19′48″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і Ракако |
Дата заснаваньня | XV ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на Вікісховішчы |
Утвараў адзіны архітэктуры комплекс з будынкамі шпіталя і плябаніі (не захавалася).
У 1490 годзе з ініцыятывы вялікага князя Казімера ў Слоніме пачалі будаваць драўляны касьцёл, які асьвяцілі ў 1493 годзе.
У 1593 годзе з фундацыі старосты слонімскага Льва Сапегі пры касьцёле пачалі працаваць шпіталь і школа. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл зруйнавалі, набажэнствы праводзіліся ў старой капліцы. У 1775 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл[1].
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе касьцёл атрымаў значныя пашкоджаньні.
У 1920-я гады помнік аднавілі. Па Другой Сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які пазьней выкарыстоўвалі пад саляны склад.
У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам, пачалася рэстаўрацыя помніка. У 1993 годзе адноўлены касьцёл наноў асьвяцілі.
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка пад 3-схільным дахам. Паміж яруснымі вежамі, завершанымі фігурнымі купаламі-банямі, узвышаецца шчыт, які плаўна пераходзіць у бакавыя валюты каля асновы. Роўніца галоўнага фасада ўвагнута-пукатая: лінія сьцяны выгінаецца ў пяці заломах, пазначаных пілястрамі. Фасад мае ярусны характар і ўпрыгожваецца нішамі з разьбянымі драўлянымі скульптурамі эвангелістаў Пятра і Паўла ў дынамічных разваротах. Партал галоўнага ўваходу, вокны і фігурны шчыт маюць акруглы абрыс. Бакавыя фасады ў прасьценках падзяляюцца роўнічнымі адзінарнымі пілястрамі.
Унутры касьцёла высокі нэф (14,1 м) перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках зь люнэтамі. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад яго бакавымі ляпнымі алтарамі і парталам. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі. Прастора інтэр’ера асьвятляецца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі. У паўночнай частцы на трох арках з гранёнымі апорамі і крыжовых скляпеньнях умацоўвацца хоры, кулісы якіх маюць ілюзорны пэрспэктыўны росьпіс у тэхніцы грызайль. Інтэр’ер упрыгожваюць алтары і амбон, а таксама фрэскавы росьпіс скляпеньняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.