Касмапалітызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касмапаліты́зм — ідэалёгія, сьветапогляд, згодна зь якім, ўсе чалавечыя этнічныя групы належаць да адной супольнасьці, заснаванай на агульнай маралі. Касмапалітызм можа пацягнуць за сабой ідэю стварэньня свайго роду сусьветнага ўраду, ці можа проста зьвярнуцца да больш шырокіх маральных, эканамічных і / ці палітычныя адносін паміж дзяржавамі і асобамі з розных краінаў. Чалавек, што прытрымліваецца ідэі касмапалітызму ў любых яго формах называецца касмапалітам. Касмапалітызм гэта таксама ідэя сусьветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасьці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі, альбо такі панятак увогуле адмаўляюць.
Касмапалітычная супольнасьць можа грунтавацца на ўсёабдымнай маралі, агульных эканамічных адносінах, альбо палітычнай структуры, якая ўключае ў сабе розныя народы. Напрыклад, Кваме Энтані Апія прадугледжвае магчымасьць існаваньня касмапалітычнае супольнасьці, у якой людзі з розных месцаў, прастораў (фізычных, эканамічных ды іншых) уваходзяць у адносіны ўзаемнай павагі, нягледзячы на розныя вераваньні ды перакананьні (рэлігійныя, палітычныя і іншыя).