Канстытуцыя Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстыту́цыя Грэ́цыі 1975 году (па-грэцку: Σύνταγμα της Ελλάδας — «Сынтагма Эладас») — дзеючая Канстытуцыя Грэцкай рэспублікі, прынятая пятым скліканьнем грэцкага парлямэнту. Дзейнічае з 1975 году, двойчы пераглядалася — у 1986 і ў 2001 гадах. Канстытуцыйная гісторыя Грэцыі распачалася падчас вайны за незалежнасьць Грэцыі, падчас якой былі прынятыя тры рэвалюцыйных грэцкіх канстытуцыі. Першая грэцкая канстытуцыя была прынятая ў 1822 годзе. Апошняя рэдакцыя 1975 году зьяўляецца пераглядам Канстытуцыі 1952 году. Цэнтральная плошча Сінтагма ў Афінах, на якой месьціцца будынак парлямэнту, названая ў гонар Канстытуцыі.