Кандэла
адзінка вымярэньня сілы сьвятла ў СІ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кандэ́ла (пазначэньне: кд, cd) — адна зь сямі асноўных адзінак вымярэньня сыстэмы СІ, роўная сіле сьвятла, выпусканага ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьваньня частатой 540·1012 гэрц, энэргетычная сіла сьвятла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср.
Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасьцю ў гэтай вобласьці спэктра. Калі выпраменьваньне мае іншую частату, то для дасягненьня той жа сілы сьвятла патрабуецца бо́льшая энэргетычная інтэнсіўнасьць.
Раней кандэла вызначалася як сіла сьвятла, выпраменьванага чорным целам пэрпэндыкулярна паверхні пллошчай 1/60 см² пры тэмпэратуры плаўленьня плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэньні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэньне адпавядала старому.