Ка́льмарская катэ́дра (па-швэдзку: Kalmar domkyrka) — у наш час галоўная царква прыходу Кальмару. Да 1915 году была катэдрай япархіі Кальмару, якая затым у якасьці прыходу ўвайшла ў япархію Вэкшэ. Аднак за царквой захавалася назва катэдры.

Катэдра
Кальмарская катэдра
Kalmar domkyrka
Thumb
Кальмарская катэдра
КраінаШвэцыя
МесцазнаходжаньнеКальмар, лэн Кальмар
Каардынаты56°39′53″ пн. ш. 16°21′56″ у. д.
КанфэсіяЦарква Швэцыі[d] і лютэранства
ЭпархіяДыяцэзія Вэкшэ[d] 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Аўтар праектуНікадэмус Тэсін-старэйшы[d]
Дата заснаваньня1682
Статусгістарычна-культурны царкоўны комплекс збудаваньняў[d][1]
СайтАфіцыйны сайт
Кальмарская катэдра на мапе Швэцыі
Thumb
Кальмарская катэдра
Кальмарская катэдра
Кальмарская катэдра на Вікісховішчы

Будынак катэдры пабудаваны паводле праекту швэдзкага архітэктара Нікадэмуса Тэсіна Старэйшага. За ўзор ім быў ўзяты рымскі касьцёл Іль-Джэзу. Будаўнічыя працы пачаліся ў 1660 годзе, асьвячэньне адбылося ў 1682 годзе ў паўзавершаным стане, а канчаткова будаўніцтва царквы было завершана ў 1703 годзе.

Thumb
Галоўны алтар
Thumb
Інтэр’ер катэдры

У архітэктуры будынка спалучаюцца элемэнты клясыцызму і барока. Будынак мае крыжападобную форму — заходняя частка ўпрыгожана дзьвюма вежамі, а ва ўсходняй знаходзіцца апсіда, унутры якой разьмешчаны алтар. Ззаду алтару маецца алтарная карціна, якая адлюстроўвае зьняцьце Ісуса Хрыста з крыжа (падобныя выявы характэрны для швэдзкай высокацаркоўнай лютэранскай традыцыі).

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.