![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/The_Russian_Messenger_of_Mikhail_Katkov.jpg/640px-The_Russian_Messenger_of_Mikhail_Katkov.jpg&w=640&q=50)
Злачынства і пакараньне
раман Фёдара Дастаеўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Злачы́нства і пакара́ньне» — раман Фёдара Дастаеўскага, упершыню апублікаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Русский вестник» (№ 1, 2, 4, 6—8, 11—12).
Злачынства і пакараньне | |
Преступление и наказание | |
![]() «Злачынства і пакараньне» ў часопісе «Русский вестник», 1866 | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1866 |
Публікацыя: | 1866 |
Папярэдні твор: | Запіскі з падпольля |
![]() |
Раман друкуецца па частках у студзені — сьнежні. Увесь год Дастаеўскі працуе над раманам, сьпяшаючыся дадаць да чарговае кніжкі часопіса напісаныя главы. Асобным выданьнем раман (са зьмененым падзелам на часткі, некаторымі скарачэньнямі і стылістычнай праўкай) выйшаў у 1867 годзе.
Неўзабаве пасьля заканчэньня публікацыі рамана ў часопісе Дастаеўскі друкуе яго асобным выданьнем: «Роман в шести частях с эпилогом Ф. М. Достоевского. Издание исправленное». Для гэтага выданьня Дастаеўскі зрабіў у тэксьце значныя скарачэньні і зьмяненьні: тры часткі часопіснае рэдакцыі былі пераўтвораны ў шэсьць, часткова зьменены і падзел на главы.