Зацікаўленае згуртаваньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заціка́ўленае згуртава́ньне — аб’яднаньне людзей з супольнымі рысамі, поглядамі або перакананьнямі дзеля правядзеньня ў жыцьцё або абароны сваіх зацікаўленасьцяў, што мае нутраныя правілы, умовы сяброўства, сходы й выбарных службоўцаў і з гэтае прычыны захоўвае пераемнасьць.
Самаўладныя ўрады адмаўляюць існаваньне незалежных зацікаўленых згуртаваньняў і ўвод іх патрабаваньняў у ход прыняцьця пастановаў, бо асобы ў кіраўніцтве самі прадстаўляюць зацікаўленыя згуртаваньні. Дазволеныя зацікаўленыя згуртаваньні зьяўляюцца ўяўнымі (фармальнымі), бо:
- утвараюцца ня дзеля выказу інтарэсаў, але дзеля паляпшэньня становішча часткі ўжо занадта магутнага кіраўніцтва;
- падначаленыя дзяржаве або створаныя ёю ды служаць мабілізаваньню, упарадкаваньню й пашырэньню ўлады ўрада;
- іх прызначэньне заключаецца ў тлумачэньні таго, як урад задавальняе патрэбы іх сяброў, і тлумачэньні тых патрэбаў;
- робяць асобаў аднастайнымі, сочаць за імі й дапамагаюць ажыцьцяўляць урадаваньне;
- зьяўляюцца толькі прыладаю кіраваньня людзьмі, хоць іх існаваньне й сьведчыць, што ўнутры кіраўніцтва адбываецца спаборніцтва.