![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Lunar_Eclipse_by_Jiyang_Chen.jpg/640px-Lunar_Eclipse_by_Jiyang_Chen.jpg&w=640&q=50)
Зацьменьне Месяца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зацьменьне Месяца — зацьменьне, якое надыходзіць, калі Месяц уваходзіць у конус ценю, які ўтварае Зямля. Дыятэмар плямы Зямлі на адлегласьці 363 000 км (мінімальная адлегласьць ад Зямлі да Месяца) складае каля 2,5 дыямэтраў Месяца, таму Месяц можа цалкам знаходзіцца ў ценю. У кожны момант зацьменьня ступень пакрыцьця дыска Месяца зямным ценем выражаецца праз фазу зацьменьня Ф. Велічыня фазы вызначаецца адлегласьцю 0 ад цэнта Месяца да цэнта ценю. У астранамічных календарах прыводзяцца велічыні Ф і 0 для розных момантаў зацьменьня.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Lunar_Eclipse_by_Jiyang_Chen.jpg/320px-Lunar_Eclipse_by_Jiyang_Chen.jpg)
Калі Месяц падчас зацьменьня залкам уваходзіць у цень Зямлі, гэтая зьява называецца поўным зацьменьнем Месяца, калі часткова — частковым зацьменьнем.