![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/HematitaEZ.jpg/640px-HematitaEZ.jpg&w=640&q=50)
Жалезная руда
руда, багатая на жалеза (Fe) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жалезныя руды — прыродныя мінэральныя агрэгаты, у якіх ёсьць жалеза ў колькасьцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысловай здабычы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/HematitaEZ.jpg/640px-HematitaEZ.jpg)
Галоўныя рудныя мінэралы: магнэтыт, гематыт, гётыт, сыдэрыт і інш. Жалезныя руды могуць мець магматычнае, асадкавае або мэтамарфічнае паходжаньне. Утрымліваюць карысныя (нікель, кобальт, манган, хром і інш.) і шкодныя (серка, фосфар і інш.) дамешкі.