Дэ́лаўэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёніяў, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлаўэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.
Дэлаўэр | |||||
| |||||
Мянушка | «Першы штат» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Довэр | ||||
Найбуйнейшы горад | Ўілмінгтан | ||||
Плошча | |||||
49-я па ЗША | |||||
- агулам | 6452 км² | ||||
- сушы | 5068 км² | ||||
- вады | 1387 км² | ||||
- % вады | 21,5 | ||||
- шырата | 38°27' пн. ш. па 39°50' пн. ш. | ||||
- даўгата | 75°2' з. д. па 75°47' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
45-е па ЗША | |||||
- агулам (2012) | 917 092 | ||||
- шчыльнасьць | 179/км² | ||||
Дата заснаваньня | 7 сьнежня 1787 (1-ы) | ||||
Губэрнатар | Джон Карні | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне
Цяперашняя канстытуцыя Дэлаўэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлаўэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.
Дэлаўэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлаўэру звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.
Дэлаўэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».
Лічыцца, што заканадаўства Дэлаўэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлаўэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.
Геаграфія
На поўначы Дэлаўэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылэндам. З усходу штат абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну й ракі Дэлаўэр. Да Дэлаўэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлаўэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь Нью-Джэрзі.
Найбольшы горад штату — Ўілмінгтан, сталіца — Довэр.
База ВПС ЗША
Разьмешчаная непадалёк ад Довэру база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.
Вонкавыя спасылкі
Дэлаўэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.