![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Potato_pancakes.jpg/640px-Potato_pancakes.jpg&w=640&q=50)
Дранікі
страва беларускай кухні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дра́нікі, таксама Дзяруны — страва беларускай кухні, невялікія праснакі з таркаванай бульбы ды мукі, з начыньнем або безь яго.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Potato_pancakes.jpg/640px-Potato_pancakes.jpg)
Цеста для дранікаў складаецца з таркаванай сырой бульбы, мукі і яек. У яго склад таксама могуць уваходзіць цыбуля, морква, сьмятана, сыракваша. У якасьці начынкі можа ўжывацца мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажацца на алеі ці сьвіным тлушчы, пасьля чаго альбо адразу спажываюцца, альбо запякаюцца ў гаршчку з салам, сьмятанай, цыбуляй, грыбамі.
Дранікі зьяўляюцца адной з самых вядомых беларускіх страваў, аднак у беларускую кухню яны прыйшлі ў першай палове XIX стагодзьдзя зь нямецкай кухні пры пасярэдніцтве жыдоўскай, дзе яны вядомыя як «латкес». Пісьмовы рэцэпт (blinki kartoflane) упершыню падаецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830). Гэтая страва таксама вядомая ў нямецкай, чэскай, украінскай і летувіскай кухнях.