места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Доўгі[1] (лет. Daugai) — места ў Летуве, на беразе возера Доўгага. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 993 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на ўсход ад Аліты.
Доўгі лац. Doŭgi / Doŭhi | |||||
лет. Daugai | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIV стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Аліцкі | ||||
Плошча: | 10 км² | ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 993 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 99,3 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-64009 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′40″ пн. ш. 24°20′40″ у. д. | ||||
Доўгі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.daugai.lt/ |
Доўгі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.
Даўга (Daugo) — імя германскага паходжаньня[2]
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасьня 1501 году, 14 жніўня 1503 году[3], 4 кастрычніка 1511 году[4]); Давкги (1553 год)[5].
Першы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
За часамі вялікага князя Вітаўта ў Доўгім збудавалі першы касьцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Доўгаму Магдэбурскае права і герб.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Доўгі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Доўгі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Доўгі апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.