Дактылічная рыфма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дактылі́чная ры́фма — від рыфмы, у якой націск падае на трэці ад канца склад сугучных словаў. Яна сустракаецца ў беларускай паэзіі ўсіх часоў, хоць у старажытны пэрыяд выкарыстоўвалася значна радзей, чым у сучаснай вершатворчасьці. Па частаце ўжываньня гэтая рыфма знаходзіцца на трэцім месцы — пасьля жаночай і мужчынскай. Вось прыклады дактылічнай рыфмы:
- Антон мало́дзенькі
- Піў мёд сало́дзенькі.
- Прыкаціўся к бо́чачцы,
- Яшчэ трошкі хо́чацца.
- (Народная песьня).
Дактылічная рыфма часьцей выкарыстоўваецца не самастойна, а ў спалучэньні з жаночай і мужчынскай, што робіць рытміка-інтанацыйны малюнак вершаванага твора больш разнастайным.