Дайсё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дайсё (па-японску: 大小, дайсё:, літ. «вялікі-малы») — пара мячоў самурая, што складаецца з дайто (доўгага мяча) і сёто (кароткага мяча). Даўжыня дайто — больш 60,6 см, даўжыня сёто — 30,3-60,6 см. Таксама ў якасьці сёто мог выкарыстоўвацца кінжал-танто, даўжыня клінка якога не перасягала 30,3 см. Гэтак часта дзеялі, калі ў ролі доўгага мяча выступаў тачы.
Дайсё ўжывалася выключна самурайскаю клясаю. Дайсё было найважным складнікам касьцюма самурая, яго саслоўным пасьведчаньнем. Ваяры ставіліся да сваёй зброі адпаведным чынам — беражліва сачылі за яго станам, трымалі каля сябе нават падчас сну. Іншыя сацыяльныя клясы маглі выкарыстоўваць для нашэньня толькі вакідзасі або танто.
Самурайскі этыкет патрабаваў здымаць доўгі меч пры ўваходзе ў хату (як правіла, ён пакідаўся ў слугі альбо на адмысловай падстаўцы), кароткі меч самураі заўсёды насілі пры сабе і выкарыстоўвалі ў якасьці асабістае зброі.