інжынер-архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіпаліт Грынцэвіч (па-польску: Hipolit Hryncewicz; 1876, Ковеншчына[1] — 15 кастрычніка 1933[lower-alpha 1][2][3], Вільня) — інжынэр-архітэктар.
Гіпаліт Грынцэвіч | |
Дата нараджэньня | 1876 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 кастрычніка 1933 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар |
Месца працы |
|
Сябра ў | Саюз польскіх інжынераў-чыгуначнікаў[d] |
Нарадзіўся ў 1876 годзе на Ковеншчыне, скончыў гімназію ў Шаўлях. Пасьля здачы іспытаў ён паступіў на архітэктурны факультэт Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1908 годзе. Яго дыплёмны праект быў адзначаны Prix de Roma. У знак прызнаньня яго выдатных здольнасьцяў ён быў накіраваны акадэміяй у Італію на два гады.
Да 1912 году працаваў архітэктарам у Пецярбургу на будаўніцтве будынкаў Азоўска-Данскага і Сібірскага банкаў і праводзіў самастойныя будаўнічыя работы. Прымаў удзел у жыцьці польскай дыяспары ў Пецярбургу. У сярэдзіне 1912 году пераехаў у Маскву, дзе ажыцьцяўляў нагляд за будаўніцтвам сабору Аляксандра Неўскага па праекце Аляксандра Памяранцава[1].
У 1919 годзе вярнуўся з савецкай Расеі ў Вільню, дзе ў час вайны 1920 году працаваў у галіне вайсковага будаўніцтва. У лістападзе 1921 году быў уладкаваўся архітэктарам у Аддзел будынкаў Дарожнага аддзела Віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі (па-польску: Wileńska Dyrekcja Kolei Państwowych; пазьней Акруговай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі) і далучыўся да працы па адбудове чыгуначных будынкаў, разбураных падчас вайны[1].
З 1920-х гадоў Грынцэвіч выкладаў архітэктурную графіку на факультэце прыгожых мастацтваў Унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя ў Вільні[4][1].
Быў сябрам Віленскага кола Саюзу польскіх інжынэраў-чыгуначнікаў. Раптоўна памёр 15 кастрычніка 1933 году ў Вільні. Пахаваны разам з бацькамі жонкі на віленскіх могілках Старыя Росы[3].
Грынцэвіч, сярод іншага, быў аўтарам будынкаў і рэканструкцыі ў польскім нацыянальным стылі чыгуначных станцый, разьмешчаных на лініі Беласток — Берасьце — Стоўбцы, а таксама на іншых вучастках Віленскай дырэкцыі. Па яго праекце былі пабудаваны наступныя станцыі: Берасьцейскі вакзал (1930), Ваўкавыск-Горад, Слонім (1922) і Пінск[1]. Невядома, аднак, ці былі некаторыя з іх створаны ў супрацоўніцтве з Генрыкам Гэнэлам (па-польску: Henryk Genello)[1], з якім ён працаваў у дырэкцыі. Разам з Гэнэлам у рэкордна кароткі час, усяго за тыдзень, Грынцэвіч спраектаваў станцыю ў Стоўбцах, узьведзеную ў 1926 годзе[1].
У 1910 годзе ажаніўся з Казімерай Бялюнас (нар. 1887), дачкой Фелікса Бялюнаса (пам. 24 сакавіка 1927) і Антаніны з Манкевічаў (пам. 11 жніўня 1942)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.