![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Andrea_Solario_002.jpg/640px-Andrea_Solario_002.jpg&w=640&q=50)
Грудное выкормліваньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грудное, або натуральнае, выкормліваньне — форма харчаваньня нованароджанага чалавека, зьяўляецца адзіным фізыялягічным адэкватным харчаваньнем нованароджанага і груднога дзіцяці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Andrea_Solario_002.jpg/640px-Andrea_Solario_002.jpg)
Акрамя ўласна высмоктваньня дзіцем малака непасрэдна з малочных залозаў жанчыны-маці грудное выкормліваньне ўключае ў сябе ланцуг складаных псыха-фізыялягічных узаемадзеяньняў паміж дзіцем і маці, якія фармаваліся на працягу мільёнаў гадоў эвалюцыі.
Важным элемэнтам пасьпяховага наладжваньня натуральнага кармленьня зьяўляецца сумеснае знаходжаньне маці і нованароджанага дзіцяці адразу пасьля родаў.