Герцагства Курляндзкае і Сэмігальскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагства Курляндзкае і Сэмігальскае было абвешчана 8 сакавіка 1918 году на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндзкай губэрні ляндэсратам, які складаўся з остзэйскіх немцаў, што прапанавалі герцагскую карону кайзэру Вільгельму II. Хоць Райхстаг падтрымліваў самавызначэньне балтыйскіх народаў, германскі генэральны штаб працягваў палітыку далучэньня Прыбалтыкі да Германскай імпэрыі, абапіраючыся на остзэйскіх немцаў.
Увосень 1918 году на тэрыторыі ўсёй Прыбалтыкі было створана аб’яднанае Балтыйскае герцагства, якое было фармальна прызнана кайзэрам 22 верасьня 1918 году; тэрыторыя Курляндзкага герцагства стала яго часткай.