Гаральд I (кароль Ангельшчыны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаральд I Зайчына Лапа (па-ангельску: Harold Harefoot; каля 1015 – 17 сакавіка 1040) – кароль Ангельшчыны, які ўладарыў у 1035-1040. Сваю мянушку атрымаў за хуткасьць і паляўнічыя ўменьні.
Гаральд быў незаконнанароджаным сынам караля Ангельшчыны, Даніі й Нарвэгіі Кнуда Вялікага й Эльфгіфу Нартгэмптанскай.
Пасьля сьмерці Кнуда Вялікага ў 1035 годзе прастол павінен быў атрымаць у спадчыну адзіны законы сын Кнуда Гардэкнуд, які кіраваў Даніяй напрыканцы жыцьця свайго бацькі. Аднак пагроза з боку караля Нарвэгіі Магнуса I не дала магчымасьці Гардэкнуду прыехаць у Ангельшчыну на каранаваньне. Гэтым скарысталася частка ангельскіх магнатаў на чале з эрлам Леафрыкам і Эльфгіфу Нартгэмптанскай, якія далі параду абраць рэгентам краіны Гаральда. На сходзе ў Оксфардзе напачатку 1036 году прыхільнікі Гаральда й Гардэкнуда прыйшлі да кампрамісу: Гаральд станавіўся рэгентам Ангельшчыны, а каралева-маці Эма Нармандзкая захоўвала свой двор, гвардыю й кантроль над каралеўскай казной. Тым не менш Гаральд напаў на рэзыдэнцыю Эмы ў Ўінчэстэры й захапіў казну. Напрыканцы 1037 году ўсе магнаты Ангельшчыны прызналі Гаральда сваім каралём, а Эма зьбегла з краіны.
Паводле меркаваньня некаторых гісторыкаў, улада ў краіне ў той час практычна знаходзілася ў руках маці Гаральда Эльфгіфу. У 1036 годзе ў Ангельшчыну прыбыў Альфрэд Этэлінг, малодшы сын караля Этельрэда II, які меў правы на ангельскі трон. Асьцерагаючыся, што яго прысутнасьць на выспах справацуе зьвяржэньне Гаральда, прыхільнікі апошняга на чале з эрлам Годвінам арыштавалі Альфрэда. Пасьля гэтага яго асьляпілі й у хуткім часе Альфрэд памёр. Сьмерць Этэлінга абурыла ня толькі Гардэкнуда, які прыходзіўся кроўным братам нябожчыка, але й герцага Нармандыі, пад аховай якога пражываў Альфрэд.
Пазыцыі Гаральда ў Ангельшчыне былі дастаткова трывалымі, невядома аб якіх-небудзь апазыцыйных партый да караля з боку англа-дацкай шляхты. Аднак Гардэкнуд падрыхтаваў атаку на выспы. Дамовіўшыся з Нарвэгіяй на мір у 1039 годзе, Гардэкнуд сабраў вялікі флот і адплыў на адваяваньне Ангельшчыны. Аднак вайны атрымалася пазьбегнуць, бо 17 сакавіка 1040 году Гаральд I нечакана памёр. Гардэкнуд высадзіўся ў Ўэсэксу й у скорым часе быў аб’яўлены каралём Ангельшчыны. Цела Гаральда, якое было вынята з магілы ў Ўэстмінстэрскім абацтве, было кінута ў балота ў берагоў Тэмзы.
Гаральд I (кароль Ангельшчыны) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Папярэднік Кнуд Вялікі |
Кароль Ангельшчыны 1035—1040 |
Наступнік Гардэкнуд |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.