павет Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадо́цкі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губэрняў, Полацкага намесьніцтва, Беларускай і Віцебскай губэрняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтар — горад Гарадок.
Гарадоцкі павет у складзе Пскоўскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1772 г. пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губэрню (з 1778 — намесьніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губэрні, а ў 1802 г.— да Віцебскай.
У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа й лесанарыхтоўкамі.
У 1923 г. павет быў скасаваны.
Паводле перапісу 1897 г., насельніцтва павета складала 112 тысяч жыхароў. У тым ліку колькасьць беларусаў складала 83,6%; рускіх — 10,7%; габрэяў — 4,7%. У павятовым горадзе Гарадку пражывала 5023 чал.
У 1906 г. у склад павета ўваходзілі наступныя воласьці:
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.