From Wikipedia, the free encyclopedia
Газатурбінная ўстаноўка (ГТУ, газатурбінны рухавік) — цеплавы рухавік, рабочае цела якога ўвесь цыкль знаходзіцца газаабразным. Рабочае цела сьціскаецца ў кампрэсары, награваецца і пашыраецца ў газавай турбіне, дзе выпрацоўвае мэханічную энэргію.
ГТУ бываюць адкрытага і закратага (замкнутага) тыпу. У адкрытых ГТУ рабочым целам зьяўляецца паветра, якое паступае з атмасфэры, за кошт якога адбываецца спальваньне паліва ў камэры згараньня і атрыманыя газы пасьля турбіны адводзяцца ў атмасфэру. У зактрытых ГТУ рабочым целам можа зьяўляцца любы газ, які цыркулюе па замкнёнаму контуру, і цеплыня да якога падводзіцца і адводзіцца ў спэцыяльных цеплаабменьніках. Найбольш распаўсюджаныя адкрытыя ГТУ.
Для ГТУ закрытага тыпу можа вакарыстоўвацца любое паліва. Для адкрытых — газаабразнае або высакаякаснае вадкаснае; вугаль ці іншае цьвёрдае паліва можа выкарыстоўвацца ў іх толькі пасьля папярэдняй газіфікацыі.
ГТУ могуць быць прастымі і складанымі. Цыкль простых ГТУ складаецца зь сьцісканьня рабочага цела, падвода да яго цеплыні, пашырэньня яго ў турбіне і адвода цеплыні (гл. Тэрмадынамічны цыкль Брайтана). Складаныя ГТУ могуць мець шматпрыступкавы кампрэсар, некалькі турбінаў, або камэр згараньня.
ГТУ выкарыстоўваюцца ў транспарце (часьцей у авіяцыі), для выпрацоўкі электраэнэргіі (газатурбінная цеплаэлектрастанцыя), на газакампрэсарных станцыях. ГТУ выкарыстоўваюцца і на атамных электрастанцыях з газавымі рэактрарамі, якія не атрымалі шырокага распаўсюду.
ГТУ, якія выкарыстоўваюцца ў энэргетыцы, маюць ККДз ніжэйшы чым на паратурбінных электрастанцыях, акрамя гэтага яны, у асноўным, могуць спажываць толькі адносна дарагое паліва (прыродны газ, дызельнае паліва і г.д.). Але іх кошт ніжэйшы, да таго ж яны больш манэўрэныя, чым паратурбінныя электрастанцыі. Таму газатурбінныя электрастанцыі звычайна выкарыстоўваюць як пікавыя крыніцы энэргіі.
Пасьля газавай турбіны газы маюць даволі высокую тэмпэратуру, таму іх можна ў камбінаваных устаноўках: атрымліваецца пар, які ідзе потым у паравую турбіну. Сумарны ККДз такіх установак можа дасягаць 60 % (хаця ККДз саміх ГТУ звычайна ня больш 40 %). Таксама выхлапныя газы могуць выкарыстоўваць для нагрэва вады або атрыманьня пары (ГТУ-ЦЭЦ) ці для іншых мэтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.