Віленская археалягічная камісія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ленская археалягі́чная камі́сія — навукова-асьветная ўстанова, якая займалася зборам і дасьледаваньнем помнікаў старажытнасьцяў на тэрыторыі Беларусі і Летувы. Паўстала дзякуючы лібэралізацыі ў пачатку валадараньня Аляксандра II Мікалаевіча з ініцыятывы Яўстаха Тышкевіча пры Віленскім музэі старажытнасьцяў. У 1830—1840-х роках ён выступаў з ідэяй стварэньня навуковага таварыства і музэю на Літве, дзе зь ліквідацыяй Віленскай мэдычна-хірургічнай акадэміі і пераводам Духоўнае акадэміі ў Санкт-Пецярбург (1842) не засталося ніводнае навуковае ўстановы. Дзейнічала ў 1855—1865 роках.