Вікіпэдыя:Аўтарскія правы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кожны мае права капіяваць, пашыраць або ўносіць зьмены ў зьмест Вікіпэдыі на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike 3.0 Unported (скарочана, CC-BY-SA). Зь меркаваньняў забесьпячэньня сумяшчальнасьці тэкст ліцэнзуецца і на ўмовах ліцэнзіі GNU Free Documentation License (бяз нумару вэрсіі, безь нязьменных разьдзелаў, бяз тэкстаў на першай і апошняй вокладках). Гэта таксама азначае, што артыкулы назаўсёды застануцца ў вольным карыстаньні і могуць быць выкарыстаны кожным чалавекам з абмежаваньнямі, прыведзенымі ніжэй, але якія гарантуюць тое, што артыкулы застаюцца агульнадаступнымі.
Гэта старонка зьяўляецца часткай правілаў Вікіпэдыі. |
- Мэтай дзейнасьці Вікіпэдыі зьяўляецца стварэньне агульнадаступнай энцыкляпэдыі. Існыя законы прымушаюць нас вельмі ўважліва прытрымлівацца аўтарскіх правоў — у гэтым выпадку інфармацыя зь Вікіпэдыі будзе агульнадаступнай, а сама Вікіпэдыя пазьбегне праблемаў з вызначэньнем аўтарскіх правоў.
Вікіпэдыя таксама ўтрымлівае тэкставыя, гукавыя, графічныя і іншыя матэрыялы, якія знаходзяцца пад аховай іншых ліцэнзіяў, ці агульнадаступныя, калі аўтарскія правы на іх скончыліся, або зьнятыя. У такіх выпадках гэта вызначаецца спэцыяльнымі шаблёнамі.