Вугорскі народны танец From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэрбункаш (па-вугорску: Verbunkos) — вугорскі танец XVIII стагодзьдзя і музычны жанр.
Назва паходзіць ад нямецкага слова Werbung, назоўніка, утворанага ад дзеяслову werben — «рэкрутаваць»; то бок рэкрут. Танец складаецца з павольнай, з характэрным кропкавым рытмам, часткі, і хуткай, зь віртуознымі праходамі. Гэтую музыку гралі на вайсковых зборах, арганізаваных дзеля прымусовага загону на флёт(en), што здаралася часта за Габсбургамі, якія пастаянна ваявалі, знаходзячыся на пасадзе каралёў Вугоршчыны.
Нягледзячы на назву, мэлёдыя паходзіць з вугорскай народнай музыкі і часам прыпісваецца нават цыганам. Найбольш вядомым акампаніятарам і інтэрпрэтатарам вэрбункашу зьяўляецца цыганскі кампазытар Янаш Біхары (1764—1827).
Вэрбункаш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.