Выдавецтва
арганізацыя, якая займаецца друкаваньнем і распаўсюдам прэсы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Выдавецтва — прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадзкае, каапэратыўнае або прыватнае) — мэдыя-кампанія, якая працуе ў вобласьці літаратуры, мастацтва, музыкі або навукі, і прадукцыя якой можа памнажацца і распаўсюджвацца. Распаўсюджваньне выдавецкай прадукцыі можа ажыцьцяўляцца праз каналы гандлю, інтэрнэт, а таксама непасрэдна самім выдаўцом. Распаўсюджваньне можа быць як платным, так і бясплатным, у залежнасьці ад мэт існаваньня выдавецтва і ад яго бізнэс-мадэлі.
Сутнасьць выдавецкай дзейнасьці — распаўсюд інфармацыі і стварэньне дадатковай вартасьці кошту аб’ектам аўтарскага права. Выдавецтва, кіруючыся сваім вопытам, набывае выключнае права ў аўтара (пісьменьніка, мастака) на выдаваемыя творы, і арганізуе яго прайграваньне (выраб) і распаўсюд. Пры гэтым практыкуецца як ганарар — выплата разавага ўзнагароджаньня аўтару твора, так і роялці — выплата вызначанага дамовай працэнта ад выручкі за продаж твораў.