From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ліца Элі́зы Ажэ́шкі (былыя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Горадні, названая ў гонар польскай пісьменьніцы Э. Ажэшкі. Працягласьць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтар грамадзкага жыцьця гораду.
Пачала фарміравацца ў 1760—1780 як вуліца Гарадніцы. Тут былі пабудаваныя першыя на Беларусі тыпавыя дамы для наёмных рабочых Гарадзенскіх каралеўскіх мануфактураў (захаваўся толькі адзін дом), будынак мэдыцынскай школы (цяпер адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызэнгаўза й батанічны сад. Асабліва інтэнсіўна вуліца пачала разьвівацца пасьля атрыманьня Горадняй статусу сталіцы губэрні. Пасьля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург-Варшава вуліца зьвязала вакзал з цэнтрам і стала адной з галоўных вуліцаў гораду.
Сярод 19-20 стст., якія захаваліся — былы дом віцэ-губэрнатара, былая жаночая гімназія (цяпер корпус Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы), былы шпіталь, сабор Покрыва Прасьвятой Багародзіцы, жылая забудова.
У 1930-я будаваліся 2-3 паверхавыя каменныя дамы й аднапаверхавыя драўляныя, падчас Другой сусьветнай вайны моцна разбураная. У 1960—70 гістарычная забудова часткова рэканструяваная, пабудаваныя сучасныя будынкі. Адноўлены дом Элізы Ажэшкі, усталяваны помнік Янку Купалу.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000005 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.