From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Ленінградзкая — вуліца ў цэнтральнай частцы гораду Менску, у Кастрычніцкім раёне. Даўжыня — 400 м, абмежаваная вуліцамі Бабруйская й Сьвярдлова.
Заснаваная ў 1870-я як Ланварава-Роменская шаша. Пазьней была названая ў гонар Санкт-Пецярбургу, мяняла свой назоў у адпаведнасьці са зьменай назову гораду. У 1877—1914 называлася Пецярбурскай, у 1914-1924 — Петраградзкай, ад 1924 — сучасны назоў.
На месцы сёньняшняга гарадку БДУ знаходзілася дэпо конкі, Цэнтральная лінія якой праходзіла па вуліцы. Фактычна вуліца мела значэньне другаснага праезду да дэпо конкі. У доме Машчынскага (цяпер Ленінградзкая 6) знаходзілася губэрнская жандарская ўправа. У 1917 Менская Рада работніцкіх і жаўнерскіх дэпутатаў, Паўночна-заходні абласны выканаўчы камітэт РСДРП(б), рэдакцыя газэты «Зьвязда». Тут працавалі Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, Міхаіл Фрунзэ, Аляксандар Мясьнікоў. Пазьней тут разьмясьціўся 4-ы корпус мэдінстытуту.
У 1928, калі быў зьнесены Маскоўскі вакзал, вуліца сталася адным з важных пад’язных шляхоў да Прывакзальнае плошчы. Падчас ВАВ вуліца была амаль цалкам зьнішчаная, а пасьля вайны ўзноўленая.
На вуліцы разьмешчаныя жылыя дамы, навучальныя корпусы БДУ, офісы, прадстаўніцтвы фірмаў, невялічкія крамы, праходзяць тралейбусныя лініі № 3, 5, 16, 20, 30.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.