Вераб’інападобныя (па-лацінску: Passeriformes) — самы вялікі атрад клясы птушак (Aves), налічвае каля 5300 відаў. Сукупнасьць усіх іншых атрадаў птушак аб’ядноўваюць таксама пад ненавуковай назвай невераб’інападобныя (Nonpasseriformes).
Вераб’інападобныя | |
Дамашні верабей (Passer domesticus) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Вераб’інападобныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Passeriformes | |
Адметныя рысы
Вераб’іныя ў параўнаньні з прадстаўнікамі іншых сямействаў адносна невялікія птушкі. Даўжыня цела вар’юе ад 8 (каралёк) да 120 (райская птушка) сантымэтраў. Большасьць птушак з атраду вераб’інападобных зьяўляюцца пералётнымі; толькі некаторыя зь іх вядуць аселы лад жыцьця.
Сыстэматыка
Сямействы:
- Аляпкавыя (Cinclidae)
- Драздовыя (Turdidae)
- Перасьмешнікавыя (Mimidae)
- Саракушавыя (Laniidae)
- Стрынаткавыя (Emberizidae)
- Цукровыя птушкі (Promeropidae)
- Шыракадзюбыя (Eurylamidae)
- Юрковыя (Fringillidae)
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.